Вышэйшая школа эканомікі
Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі» (НДУ ВШЭ) | |
---|---|
| |
Міжнародная назва | Higher School of Economics - National Research University |
Дэвіз |
лац.: Non scholae sed vitae discimus руск.: Не для школы, а для жизни мы учимся бел.: Не для школы, а для жыцця мы вучымся |
Заснаваны | 1992 |
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Я. І. Кузьмінаў |
Прэзідэнт | А. М. Шохін |
Студэнты | 31 900 (на 2017 год)[1] |
Бакалаўрыят | 23 462 [2] |
Магістратура | 7 641 [3] |
Аспірантура | 800 |
Дактары | 544 |
Выкладчыкаў | 2 652 (на 2017 год)[4] |
Краіна | |
Размяшчэнне |
Расія, Масква |
Юрыдычны адрас | Мясніцкая вуліца, 20 |
Сайт | hse.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі» (НДУ ВШЭ) — адзін з вядучых расійскіх універсітэтаў, мае кампусы ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ніжнім Ноўгарадзе і Пермі. Афіцыйна пачаў працу 27 лістапада 1992 года.
Часта ўжываюць афіцыйнае скарачэнне — НДУ ВШЭ. Таксама сярод студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта нярэдка выкарыстоўваецца неафіцыйнае скарачэнне — «Вышка».
Удзельнік Праекта 5-100 (Праект павышэння канкурэнтаздольнасці вядучых расійскіх універсітэтаў сярод вядучых сусветных навукова-адукацыйных цэнтраў).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вышэйшая школа эканомікі была створана 27 лістапада 1992 года.[7].
У 1996 годзе Вышэйшая школа эканомікі стала Дзяржаўным універсітэтам (ДУ-ВШЭ).[8]
У 2008 годзе Вышэйшая школа эканомікі перайшла з вядзення Мінэканамразвіцця Расіі ў распараджэнне Урада Расійскай Федэрацыі.[9].
У 2009 годзе Вышэйшая школа эканомікі на конкурснай аснове атрымала статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.[10]
У 2010 годзе ў НДУ ВШЭ была адкрыта першая ў Расіі акадэмічная аспірантура поўнага дня.[11]
У 2012 годзе ў склад НДУ ВШЭ ўвайшлі Маскоўскі дзяржаўны інстытут электронікі і матэматыкі (МІЭМ) і дзве ўстановы дадатковай прафесійнай адукацыі — Навучальны цэнтр падрыхтоўкі кіраўнікоў і Дзяржаўная акадэмія спецыялістаў інвестыцыйнай сферы (ДАСІС).[12][13]
У НДУ ВШЭ дзейнічае 128 навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў, 36 навукова-навучальных і праектна-навучальных лабараторыі, 32 міжнародныя лабараторыі пад кіраўніцтвам вядучых замежных навукоўцаў, 39 адукацыйных праграм у Маскве, 10 адукацыйных праграм у Санкт-Пецярбургскім кампусе, 9 — у Ніжагародскім і 6 праграм — у Пермскім, і ваенная кафедра.[14][15]
У НДУ ВШЭ, станам на 1 кастрычніка 2016 года, навучалася больш за 31 тысячу студэнтаў, з якіх амаль 22 тысяч навучаліся ў Маскве.[16]
Станам на 1 верасня 2016 года, у НДУ ВШЭ працуюць 2 652 выкладчыкі і 840 навуковых супрацоўнікаў.[17] Ва ўніверсітэце рэалізуецца праграма вяртання расійскіх даследчыкаў, якія абаранілі доктарскія дысертацыі (Ph.D.) у заходніх ВНУ.[12]
У НДУ ВШЭ з 1993 года дзейнічае двухузроўневая так званая балонская сістэма адукацыі — чатыры гады бакалаўрыята і два гады магістратуры.
З дня заснавання ў 1992 годзе рэктар НДУ ВШЭ — Я. І. Кузьміноў, прэзідэнт — А. М. Шохін, навуковы кіраўнік — Я. Р. Ясін.[12]
30 лістапада 2016 года выпускнік факультэта эканомікі НДУ ВШЭ Максім Арэшкін быў прызначаны міністрам эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі.[18]
18 мая 2018 года выпускнік магістратуры «Стратэгічнае кіраванне» НДУ ВШЭ Канстанцін Наскоў быў прызначаны міністрам лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі, стаўшы другім членам Урада Расіі, які скончыў гэты ўніверсітэт.[19]
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Галаўны ўніверсітэт
- Факультэт камп'ютарных навук
- Дэпартамент аналізу даных і штучнага інтэлекту
- Дэпартамент вялікіх даных і інфармацыйнага пошуку
- Дэпартамент праграмнай інжынерыі
- Факультэт сацыяльных навук
- Дэпартамент дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання
- Дэпартамент палітычнай навукі
- Дэпартамент псіхалогіі
- Дэпартамент сацыялогіі
- Інстытут дэмаграфіі
- Факультэт гуманітарных навук
- Школа гістарычных навук
- Школа філалогіі
- Школа лінгвістыкі
- Школа культуралогіі
- Школа філасофіі
- Дэпартамент замежных моў
- Інстытут гуманітарных гісторыка-тэарэтычных даследаванняў імя А. В. Палятаева
- Інстытут класічнага Усходу і антычнасці
- Факультэт бізнесу і менеджменту
- Школа бізнес-інфарматыкі
- Школа лагістыкі
- Школа бізнесу і дзелавога адміністравання
- Факультэт камунікацый, медыя і дызайну
- Дэпартамент медыя
- Дэпартамент інтэграваных камунікацый
- Школа дызайну
- Факультэт матэматыкі
- Факультэт фізікі[20]
- Факультэт сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі
- Школа ўсходазнаўства
- Дэпартамент сусветнай эканомікі
- Дэпартамент міжнародных адносін
- Базавая кафедра «Аўтапрамімпарт»
- Факультэт права
- Факультэт эканамічных навук
- Аддзяленне эканомікі
- Аддзяленне статыстыкі, аналізу даных і дэмаграфіі
- Аддзяленне «Сумесны бакалаўрыят ВШЭ і РЭШ»
- Міжнародны інстытут эканомікі і фінансаў
- Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі
- Банкаўскі інстытут
- Вышэйшая школа ўрбаністыкі
- Інстытут менеджменту інавацый
- Маскоўскі інстытут электронікі і матэматыкі
- Дэпартамент камп'ютарнай інжынерыі (былы факультэт інфармацыйных тэхналогій і вылічальнай тэхнікі)
- Дэпартамент прыкладной матэматыкі (былы факультэт прыкладной матэматыкі і кібернетыкі)
- Дэпартамент электроннай інжынерыі (былы факультэт электронікі і тэлекамунікацый)
- Санкт-Пецярбургскі філіял
- Санкт-Пецярбургская школа эканомікі і менеджменту
- Дэпартамент эканомікі
- Дэпартамент фінансаў
- Дэпартамент менеджменту
- Дэпартамент лагістыкі і кіравання ланцугамі паставак
- Дэпартамент прыкладной матэматыкі і бізнес-інфарматыкі
- Санкт-Пецярбургская школа сацыяльных і гуманітарных навук
- Дэпартамент усходазнаўства і афрыканістыкі
- Дэпартамент дзяржаўнага адміністравання
- Дэпартамент гісторыі
- Дэпартамент прыкладной паліталогіі
- Дэпартамент сацыялогіі
- Дэпартамент філалогіі
- Юрыдычны факультэт
- Ніжагародскі філіял
- Факультэт эканомікі
- Факультэт менеджменту
- Факультэт права
- Факультэт інфарматыкі, матэматыкі і камп'ютарных навук
- Факультэт гуманітарных навук
- Пермскі філіял
- Факультэт эканомікі, менеджменту і бізнес-інфарматыкі
- Дэпартамент эканомікі і фінансаў
- Сацыяльна-гуманітарны факультэт
- Вячэрне-завочны факультэт эканомікі і кіравання
- Факультэт прафесійнай перападрыхтоўкі
- Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі[4]
- Падраздзяленні дадатковай адукацыі
- Інстытуты, школы і цэнтры дадатковай і бізнес-адукацыі НДУ ВШЭ.
- У 2012 годзе для развіцця кірунку дадатковай адукацыі і прафперападрыхтоўкі да ВШЭ была далучана акадэмія ДАСІС.
- Вышэйшая Школа Эканомікі ў Маскве вяла актыўнае супрацоўніцтва з Школай Фінансаў імя Дуйсенберга пра прадастаўленне праграм магістратуры з падвойным дыпломам аднабаковага парадку.[21]
Навуковыя выданні
[правіць | правіць зыходнік]ВШЭ выдае больш 20 навуковых часопісаў, сярод якіх:
- Вопросы образования (бел.: Пытанні адукацыі);
- Вопросы государственного и муниципального управления (бел.: Пытанні дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання);
- Вестник международных организаций; (бел.: Веснік міжнародных арганізацый)
- Мир России (бел.: Свет Расіі);
- Форсайт (бел.: Фарсайт);
- Демоскоп Weekly (бел.: Дэмаскоп Weekly);
- Корпоративные финансы (бел.: Карпаратыўныя фінансы);
- Экономическая социология (бел.: Эканамічная сацыялогія);
- Экономический журнал ВШЭ (бел.: Эканамічны часопіс ВШЭ).
Асноўныя часопісы, уключаючы і электронныя, уключаны ў спіс ВАК.
Зноскі
- ↑ НДУ ВШЭ
- ↑ Лічбы і факты
- ↑ Лічбы і факты
- ↑ а б Агульная інфармацыя пра Вышэйшую школу эканомікі : Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі»
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ Пастанова Урада Расійскай Федэрацыі ад 27 лістапада 1992 г. N 917 «Пра стварэнне Вышэйшай школы эканомікі»
- ↑ Пастанова Урада Расійскай Федэрацыі ад 23 снежня 2010 г. № 1109 "Пра стварэнне федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Нацыянальны даследчы ўніверсітэт „Вышэйшая школа эканомікі“»".
- ↑ Распараджэнне ад 12 жніўня 2008 г. № 1177-р
- ↑ РАСПАРАДЖЭННЕ ад 2 лістапада 2009 г. N 1613-р
- ↑ Чапурэнка: аспірантура ДУ-ВШЭ можа стаць мадэллю для вядучых ВНУ Расійскай Федэрацыі // РІА Навіны
- ↑ а б в Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі» // РІА Навіны
- ↑ http://gov.garant.ru/document?id=70016614&byPara=1&sub=1
- ↑ Лічбы і факты — Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі» (руск.). www.hse.ru. Праверана 26 студзеня 2017.
- ↑ Пра НДУ ВШЭ. Агульная інфармацыя (руск.)(недаступная спасылка). Праект Міністэрствы адукацыі і навукі РФ http://studyinrussia.ru/. http://studyinrussia.ru/.+Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 2017-11-8.
- ↑ Лічбы і факты — Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі» (руск.). www.hse.ru. Праверана 18 ліпеня 2017.
- ↑ Лічбы і факты — Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі» (руск.). www.hse.ru. Праверана 26 студзеня 2017.
- ↑ "Максім Арэшкін прызначаны Міністрам эканамічнага развіцця". Прэзідэнт Расіі. Праверана 2016-12-11.
- ↑ Выпускнік ВШЭ прызначаны міністрам лічбавага развіцця (руск.). www.hse.ru. Праверана 4 чэрвеня 2018.
- ↑ Фізтэх пераехаў у Вышку: у Вышэйшай школе эканомікі адкрыўся факультэт фізікі(недаступная спасылка). indicator.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2017. Праверана 1 жніўня 2017.
- ↑ Бягучыя праекты, конкурсы, гранты, стыпендыі . www.msu.ru. Праверана 16 чэрвеня 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вышэйшая школа эканомікі
- Афіцыйны сайт